Дзясяткі маладых людзей прынялі ўдзел у Алімпіядзе беларускай мовы ў Польшчы
2021-04-16 20:51
26 з іх дайшлі да цэнтральнага этапу, які ўпершыню праходзіў дыстанцыйна.
У гэтым годзе, нягледзячы на пандэмічную сітуацыю і дыстанцыйнае навучанне ў польскіх школах, дзясяткі маладых людзей з беларускіх ліцэяў у Бельску Падляскім і Гайнаўцы прынялі ўдзел у 27-ай Алімпіядзе беларускай мовы. Ажно 26 з іх дайшлі да цэнтральнага этапу, які ўпершыню праходзіў дыстанцыйна.
Пра спаборніцтва па беларускай мове і літаратуры распавядае старшыня Галоўнага Камітэту Алімпіяды праф. Мікола Хаўстовіч.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк