Пяць Марыяў гісторыі Беларусі. Падкаст Уладзімера Арлова
2021-04-16 15:08
Двойчы ў тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды».
Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў.
У сёньняшнім выпуску
Ўладзімер Арлоў расказвае пра пяць выбітных жанчын беларускай гісторыі, якіх звалі Марыямі:
Марыя Ямант (1842 — 1908)
Марыя Магдалена Радзівіл (1861 — 1945)
Марыя Кіпель (1904 — 1992)
Марыя Мацюкевіч (1949 — 2003)
Марыя Лукашук (1927 — 2015)
Кніга Ўладзімера Арлова даступная таксама ў фармаце ПДФ.
«Імёны Свабоды» — гэта анталёгія 365+1 партрэтаў герояў беларускай гісторыі, вядомых і невядомых — ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI.
Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага.