Мультсерыял “Хамф” – агучым па-беларуску

Мультсерыял “Хамф” – агучым па-беларуску


Беларуская творчая суполка Gavarun.by запрашае бацькоў малых дзетак дапамагчы ў выхадзе па-беларуску чарговага мультсерыялу.

На пляцоўцы “Улей” больш за месяц існуе магчымасць дапамагчы сродкамі ў перакладзе мультфільма “Хамф”.

Аўтары, ангельскія мультыплікатары, дазволілі выстаўляць яго ў канале youtube.

Кажа перакладчыца мультфільма Ксенія Капіца:

–“Хамф” – гэта вельмі мілы і пазнавальны серыял. Серыя цягам 6-7 хвілін. Я ўпэўнена, што ім зацікавяцца дзеці і дарослыя. Хамф – гэта пухнатае малое, якое цікавіцца ўсім навокал, як і сапраўдныя чалавечыя дзеці. Спрабуе пазнаць нешта новае кожны дзень. І пра гэта вось кожная серыя.

Творчая суполка Гаварун.бай плануе перакласці 48 кароткаметражных мультфільмаў. Кожны тыдзень, пасля старту праекту, мае выходзіць па тры мультфільмы, якія разлічаны на дзетак ад трох гадоў. Прапануем увазе пілотны фільм:

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя