У Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставанне

У Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставанне


Стартавала цэнтралізаванае тэставанне. Кампанія пачалася з іспыту па беларускай мове, а завершыцца Сусветнай гісторыяй. Усяго на тэставанне зарэгістравана звыш 76 тысяч чалавек.

„Самае галоўнае – трымаць эмоцыі і разлічваць толькі на сябе”, – адзначае чалец камісіі па назіранню за тэставаннем Ганна Канановіч:

– Быць уважлівымі, бо тэставанне – гэта ўсё ж такі форма ўступных іспытаў. Таму трэба максімальна сабрацца, падрыхтавацца. Я думаю, што ўжо сёння мы прааналізуем, як і што адбывалася, ну і ўлічым усе гэтыя памылкі ці нейкія асаблівасці, якія будуць з цяперашнімі абітурыентамі.

Сёлета беларускія ВНУ плануюць прыняць каля 55 тысяч студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя