Сустрэчы „Зоркі” ў Белавежскай пушчы

Сустрэчы „Зоркі” ў Белавежскай пушчы


У Белавежскай пушчы пачаліся журналісцка-мастацкія курсы Сустрэчы „Зоркі”. Ужо трыццаць трэці раз моладзь, якая вывучае беларускую мову, будзе знаёміцца з асаблівасцямі журналісцкай прафесіі.

На працягу тыдня пройдуць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, журналістамі, артыстамі ды грамадскімі дзеячамі. Удзельнікаў чакае не толькі праца, але і адпачынак на прыродзе, кажа арганізатарка мерапрыемства Ганна Кандрацюк-Свярубская.

– Апрача навучання мы маем шмат часу на сяброўства, на сустрэчы з прыродай. Наведаем шмат мясцінаў у Нараўчанскай гміне. Найважней, каб ажыццявіць гэты дух. Ужо ў першы дзень узніклі вершы. Думаю, што так будзе да канца сустрэч, і мы ажыццявім гэту жывую нітку беларускай пісьменнасці.

Лагер аб’ядноўвае дзяцей, якія актыўна ўключаюцца ў беларускае жыццё. Безупынна яе арганізатарам з’яўляецца Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя