Пабачыць свет трэці том выдання «Яўгенія Янішчыц»

Пабачыць свет трэці том выдання «Яўгенія Янішчыц»


Неўзабаве свет пабачыць трэці том выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”. Пра гэта паведамляе адна з укладальніц Тамара Аўсяннікава.

Кніга змяшчае творы паэткі, якія не ўваходзілі ў яе прыжыццёвыя зборнікі. Шмат пачаткоўскіх вершаў.

Дырэктар Народнага музея Янішчыц у вёсцы Парэчча Антаніна Сідарук, якая дапамагала са зборам матэрыялаў, кажа, што сапраўдным цудам была знаходка школьных сшыткаў з вершамі:

– Знайшлі шэсць вучнёўскіх сшыткаў Жэні Янішчыц, у якіх запісаны яе вучнёўскія вершы. І вучнёўскі сшытак, дзе яна піша, калі пачала пісаць, як яна ўжо пачала пісаць. Ён цікавейшы, і я яго заўсёды паказваю дзецям. З вучнёўскіх сшыткаў лісты з вершамі, 56 лістоў. Гэта ж вельмі-вельмі цікава.

Акрамя мала вядомых твораў, трэці том “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі” складаецца з ўспамінаў 46 пісьменнікаў, журналістаў ды знаёмых. Трэці том выходзіць накладам 500 асобнікаў і з’явіцца ў першую чаргу ў «Акадэмкнізе» ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя