Мінадукацыі Беларусі з трохдзённым візітам у Польшчы

Мінадукацыі Беларусі з трохдзённым візітам у Польшчы


З 5 па 7 чэрвеня з візітам у Польшчу будзе знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства адукацыі Беларусі. Яе ўзначаліць намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, візіт адбываецца на запрашэнне намесніка дзяржсакратара ў Міністэрстве адукацыі Польшчы Мацея Копэця.

У Варшаве адбудзецца пасяджэнне супольнай кансультацыйнай камісіі.

– З мэтай удзелу ў пасяджэнні супольнай кансультацыйнай камісіі па пытаннях адукацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча. Стварэнне і функцыянаванне камісіі рэгулюецца дамоўленасцямі паміж уладамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча пра супрацу ў сферы адукацыі ад 20 ліпеня 2016 года.

У пятніцу беларуская дэлегацыя наведае Падляшша. Запланаваны візіт у ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя