Міжнародны кангрэс маладых навукоўцаў у Беластоку

Міжнародны кангрэс маладых навукоўцаў у Беластоку


XIV Міжнародны кангрэс маладых навукоўцаў у Беластоку – гэта адзін з найбуйнейшых студэнцкіх кангрэсаў у Польшчы, у гэтым годзе ў ім будзе ўдзельнічаць звыш 400 студэнтаў з Польшчы, Літвы, Латвіі і Беларусі.

Кажа адна з арганізатараў, старшыня студэнцкага навуковага таварыства медуніверсітэта ў Беластоку Анна Крэнтовска:

– Гэта канферэнцыя для студэнтаў усіх медыцынскіх кірункаў. Студэнты, маладыя навукоўцы прэзентуюць свае аўтарскія працы, даследаванні або клінічныя выпадкі. Іх прэзентацыі ацэньвае журы – навукоўцы, прафесары, дактары, працаўнікі нашай навучальнай установы. Пасля сярод гэтых асобаў выбіраюць першае, другое і трэцяе месца. Гэта добрая нагода для студэнтаў распачаць свой навуковы шлях, навуковую кар’еру.

У гэтым годзе таксама прадбачаны рознабаковыя семінары для студэнтаў. Кангрэс будзе праходзіць на ангельскай мове цягам двух дзён, 17 і 18 траўня, па адрасе вул. Шпітальная, 37.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота umb.edu.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя