Другое жыццё капліцы ў вёсцы Бабін Лес

Другое жыццё капліцы ў вёсцы Бабін Лес


„Драўляныя старыя бажніцы не так проста аднаўляць”, – кажа сталяр з Будагова, што на Смалявіччыне, Андрэй Прыстром. Гэта ўжо для яго не першы такі аб’ект.

Сёлета ён удзельнічае ў рэканструкцыі капліцы на могілках вёскі Бабін Лес. Андрэй распавёў нашаму радыё, што было знойдзена падчас працаў на капліцы.

– Знайшлі закладныя манеты пад налічнікамі наміналам у адну капейку. Таксама старасвятарскі ўбор, ён вельмі істотна адрозніваецца ад сучаснага. І старыя падсвечнікі. І на гэты момант гэта ўсё. Але нас яшчэ чакае дэмантаж падлогі, магчыма яшчэ знойдзецца штосьці цікавае.

Першапачаткова планавалася толькі аднавіць дах капліцы. Але неўзабаве высветлілася, што храм патрабуе больш сур’ёзнай рэканструкцыі. Капліца на могілках вёскі Бабін Лес была пабудаваная ў 1894 годзе сялянамі засценка Арлова.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя