На Піншчыне актывісты ўзялі патранаж над пахаваннямі знаных землякоў

На Піншчыне актывісты ўзялі патранаж над пахаваннямі знаных землякоў


На Піншчыне грамадскія актывісты ўзялі патранаж над некалькімі пахаваннямі знаных палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў культуры і адукацыі.

Сэнс у тым, каб сачыць за захаванасцю магіл, праводзіць упарадкаванне ды ў дні нараджэння і смерці ўшаноўваць памяць. Ініцыятыва належыць грамадскаму аб’яднанню “Садружнасць Палесся”. Сакратар арганізацыі Ігар Салавей кажа, што гэтыя імёны вядомыя не толькі на Піншчыне:

– Гэта мастачка, удзельніца паўстання 1863 года Хелена Скірмунт, пісьменніца Канстанцыя Скірмунт, мастак Яўген Шатохін, педагог Мікалай Абадоўскі, маці епіскапа Палесскай епархіі Анастасія Іназемцава, навукоўца Любоў Тарасюк ды выбітны палітык і прамысловец Раман Скірмунт.

Што тычыцца пахавання Рамана Скірмунта, які стаяў ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці, актывісты разглядаюць мажлівыя варыянты ўсталявання помніка, годнага прэм’ера БНР. Пакуль на ягонай магіле ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна стаіць толькі крыж.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя