Найстарэйшаму пісьменніку Гарадзеншчыны Міхасю Амялішку — 90!

Найстарэйшаму пісьменніку Гарадзеншчыны Міхасю Амялішку


Аднаму з найстарэйшых літаратараў Гарадзеншчыны Міхасю Амялішку – 90 гадоў!!!

Гарадзенскі фізік, у мінулым выкладчык аграрнага ўніверсітэта, аўтар пяці біяграфічных кніг. Сябра Таварыства Беларускай Мовы, Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Міхась Амялішка адзін са стваральнікаў слыннага калісьці хору беларускай царкоўнай музыкі „Бацькаўшчына”, цягам доўгіх гадоў быў яго старастам. Вернік Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.

Жыве ў Гародні. Спадар Міхась згадвае, што за сваё жыццё найбольш памятным і яскравым застаецца радасць аднаўлення незалежнасці Беларусі ў 1991-м годзе.

– Прыняццё Акта Незалежнасці. І лічу, што гэта для мяне самае значнае, тое, што я перайшоў на беларускую мову. А да гэтага мяне студэнты, калі я працаваў у аграрным універсітэце, лічылі, што я рускі. Мае бацькі былі гаспадарамі, жылі ў вёсцы недалёка ад Баранавіч, 25 кіламетраў. Бацька быў лесніком, гэта пры Польшчы было.

Беларускае Радыё Рацыя сардэчна віншуе юбіляра з 90 -годдзем.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя