HrodnaMediaRoom пазнаёміў гарадзенцаў з паркам высокіх тэхналогій

HrodnaMediaRoom пазнаёміў гарадзенцаў з паркам высокіх тэхналогій


HrodnaMediaRoom у Цэнтры гарадскога жыцця зладзіў сустрэчу з прадстаўніком парка высокіх тэхналогій Юрыем Вайтукевіч.

Прадстаўнік ІТ-індустрыі распавёў, чым адметны гарадзенскі парк высокіх тэхналогій.

– Ёсць некалькі чалавек, якія арганізуюць мерапрыемствы, кансультуюць тых, хто мае намер запусціць свой ІТ-бізнес. У некаторых пытаннях кансультацыю даюць кампаніі-рэзідэнты. Плюс ёсць пляцоўка, на якой збіраюцца ўсе, хто цікавіцца тэматыкай ІТ. Гэта тое, што ўяўляе сабой зрэз актыўнасці парка высокіх тэхналогій.

На думку арганізатаркі сустрэчы, кіраўнічкі HrodnaMediaRoom Вольгі Корсун, сучасныя тэхналогіі патрэбныя ў сучасным свеце ўсім і кожнаму:

– Сёння новыя тэхналогіі адыгрываюць важную ролю ў жыцці грамадства і краіны. І ёсць такое меркаванне, што Беларусь паступова пераўтвараецца ў ІТ-краіну. Але ці сапраўды гэта так? Мы вырашылі пашукаць адказ на гэтае пытанне менавіта на гэтай сустрэчы.

На сустрэчы можна было даведацца, якія кампаніі ўваходзяць у гарадзенскі парк высокіх тэхналогій, чым яны займаюцца, а таксама якіх спецыялістаў яны шукаюць.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя