У Берасці працягваецца “Свінцовая варта”

У Берасці працягваецца “Свінцовая варта”


Актывісты, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода, адсочваюць працу прадпрыемства, а таксама прававыя падставы гаспадарчых дзеянняў.

Днямі была спыненая фура з верагодна незаконна вырабленай прадукцыяй, — распавёў грамадскі дзеяч Алесь Абляк:

– Гэта кантроль усяго, што адбываецца на прадпрыемстве. Шуміць, працуе, ходзіць дым, што завозяць, што прывозяць. Вось як раз актывістамі мінулай ноччу была, з дапамогай ДАІ, спынена фура, як кажа адміністрацыя завода, што гэта былі паўфабрыкаты, а актывісты мяркуюць, што паўнавартасныя акумулятары, якія ідуць на Пінск, дзе потым на іх зробяць налепачкі-цэтлікі, і накіруюць на продаж.

— Будзем далей кантраляваць, мяркуем, што бліжэйшы час будзе выраблена падобная партыя акумулятараў, — дадаў Алесь Абляк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя