Міхалу Анемпадыставу было б 55


16 сакавіка Міхалу Анемпадыставу магло б споўніцца 55 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1964 годзе. Вядомы як дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст.

Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі.

Анемпадыстаў напісаў тэксты для музычнага праекта “Народны альбом”, які выйшаў у 1997 годзе, а таксама тэксты для песень беларускіх і польскіх рок-гуртоў.

З 2011 года мастак з’яўляўся сябрам праўлення Беларускага саюза дызайнераў. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выставах за мяжой і ў Беларусі. Яго не стала 23 студзеня мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя