У Гародні пройдзе канцэрт Кацярыны Ваданосавай

У Гародні пройдзе канцэрт Кацярыны Ваданосавай


Упершыню ў Гародні 30 сакавіка 2019 года ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца сустрэча са спявачкай Кацярынай Ваданосавай.

Выступ спявачкі ў Гародні арнанізоўвае Андрэй Несцяровіч з этна-крамы ”Цудоўня”.

– Гэта жанчына, якую я не саромеюся параўноўваць з расейскай Хелавісай, бо сапраўды Fantasy Orchestra – гэта беларуская «Мельница», калі так можна сказаць. Яны абапіраюцца на традыцыйныя матывы, але робяць музыку ў стылі Сярэднявечча з вельмі прыгожым вакалам і цікавымі інструментамі, але на базе рок-музыкі: гітара, бас-гітара, ударная ўстаноўка. Вакал, дудкі і скрыпка – вельмі цікавае спалучэнне. Яны крутыя.

Кацярына Ваданосава і яе Fantasy Orchestra у 2016-м годзе запісалі першы альбом “Міфатворчасць”. Спявачка і Fantasy Orchestra ўдзельнічалі ў многіх фолк-фэстах Беларусі («Свята Сонца», «Наш Грунвальд», «Менск Старажытны»). Былі госцем музычнай шоу-праграмы Belsat Music Live, а ў Гародні выступяць першы раз.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота belsat.eu

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя