Віталь Вановіч: Атрымалі станоўчы адказ па дарозе ў Ласосна-4

Віталь Вановіч: Атрымалі станоўчы адказ па дарозе ў Ласосна-4


Гарадзенскі аблвыканкам даў станоўчы адказ па сітуацыі з дарогай ў мікрараёне Ласосна-4.

Па словах грамадскага актывіста Віталя Вановіча, магчыма, што дарога з’явіцца яшчэ сёлета:

– Дарога была з грунтовым пакрыццём, ішла праз лес, дастаткова цяжка там было перасоўвацца, асабліва ў такія міжсезонныя часы, калі рана цямнее. Адказвалі, што калі будуць грошы, то канешне ўсё зробяць. Ніякіх дакладных адказаў не было, у якія тэрміны і наколькі гэта верагодна. Вось нарэшце прыйшоў адказ з аблвыканкама пра тое, што ўключылі будаўніцтва ў інвестыцыйную праграму Гарадзенскай вобласці на гэты год. Калі пачнуцца будаўнічыя працы паведамяць пазней.

Віталь Вановіч
упэўнены, што зрухі з дарогай палепшаць і сітуацыю з грамадскім транспартам:

– Людзі працягваюць засяляцца, дзяцей напэўна не менш за дзве сотні будзе, якіх таксама трэба развозіць у садкі, школы і розныя секцыі. не заўсёды атрымліваецца, паколькі там большасць працуе. Калі будзе дарога, то напэўна будзе і транспарт, бо абяцалі, што калі гэта вырашыцца, то пусцяць. Па такой дарозе транспарт не маглі пусціць. Нібыта закальцаванне павінна было быць, тады б транспарт даходзіў да нас, паварочваў назад іўоз бы далей па маршруце. Odtwarzacz muzyki

Жыхары гарадзенскага мікрараёна Ласосна-4 упэўнены, што на сітуацыю з дарогай паўплывалі петыцыі да ўладаў, а таксама неаднаразовыя звароты ў незалежныя СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя