«J:морс» прэзентуе новую праграму «Крылы»


14 лютага ў Prime Hall гурт «J:морс» прэзентуе новую праграму «Крылы».

Гурт «J:морс» выпускае ўласны морсавы напой. Пакаштаваць навінку можна будзе 14 лютага на канцэрце калектыва ў сталічным Prime Hall.

Морсавы напой «J:морс» — супольны прадукт гурта і Менскага завода безалкагольных напояў, вядомага па мінеральнай вадзе «Мінская-4», соку «Бярозавік», «Бела-коле».

Першая партыя новага прадукту ўжо выраблена і знаходзіцца на стадыі сертыфікацыі.

Да сярэдзіны лютага пляшкі з «J:морс» двух смакаў (журавіны і чорныя парэчкі) павінны з’явіцца на паліцах крамаў па ўсёй краіне.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя