Андрэй Палуда: Мы не палітызуем пытанне адмены смяротнага пакарання

Андрэй Палуда: Мы не палітызуем пытанне адмены смяротнага пакарання


Мы не палітызуем пытанне адмены смяротнага пакарання, сказаў у нашым эфіры каардынатарам ініцыятывы „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда. Яно палітызаванае само па сабе, у тым ліку і ўладамі.

Падчас міжнародных перамоваў паміж Беларуссю і еўрапейскімі структурамі дзеля паляпшэння адносінаў заўсёды гучыць аргумент пра мараторый на пакаранне смерцю.

Праваабаронцы перакананыя – на гэта толькі патрэбная добрая воля, заўважае Андрэй Палуда:

– Па заканадаўству акрамя Лукашэнкі можа прыняць такое рашэнне і парламент. У нас ёсць каментар Канстытуцыйнага суда. Але мы разумеем и ведаем, што ўсё ж такі такое рашэнне будзе прымацца як раз такі адным чалавекам. Пытанне смяротнага пакарання не палітызуем, але яно палітызавана само па сабе ў тым ліку і ўладамі. Не ведаю ніводнай краіны, дзе б пытанне смяротнага пакарання вырашалася праз рэферэндум.

У мінулым годзе ў Беларусі двух асобаў пакаралі смерцю. 2019 год таксама пачаўся са смяротнай статыстыкі: на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску 9 студзеня агучаны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя