Прысвячаецца памяці тых людзей, якія былі вывезены ў Сібір

Прысвячаецца памяці тых людзей, якія былі вывезены ў Сібір


Каля васьміста чалавек удзельнічала ў першых спаборніцтвах бегуноў памяці Сібіры ў Беластоку.

Мерапрыемства арганізавана ў памяць 79-ых угодкаў першага вывазу саветамі жыхароў Беластока ў Сібір. На пяцікіламетровай трасе можна было аглядаць інсцэніроўкі арышту, дэпартацыі і жыцця ў лагеры.

У гонках прымала ўдзел група 19-ці бегуноў з каманды Run 4(four) Fun з Беларусі.

– Прысвячаецца памяці тых людзей, якія былі вывезены ў Сібір.

– Бачу, што я тут адзіны са сцягам. Крыху мяне гэта дзівіць. Бо гэтае мерапрыемства прысвечана памяці палякаў, якія былі вывезеныя ў Сібір, – дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешыньскі.

– Добра, што ёсць тут шмат людзей. – Гэта згадка пра тыя трагічныя дні, гэта сведчанне, што мы з імі сёння надзвычай блізка, як ніколі, – Тадэвуш Хведзь, старшыня Саюза сібіракаў у Польшчы.

Чацвёртае месца ў спаборніцтвах памяці Сібіру заняў прадстаўнік Беларусі – Барыс Яравы. За ім на пятым месцы апыніўся Аляксей Чамаданаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя