Гайнаўскі беларускі ліцэй у дзясятцы лепшых

Гайнаўскі беларускі ліцэй у дзясятцы лепшых


Школа ў невялікім гарадку не павінна быць горшай, чым у ваяводскім цэнтры.

Гайнаўскі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў дзясятцы лепшых ліцэяў Падляшскага ваяводства. Як кажа дырэктар ліцэя Ігар Лукашук, некаторыя выбіраюць ліцэі ў вялікім горадзе спадзяючыся на вышэйшы ўзровень.

Раней прыцягалі Бельск, Гайнаўка ці Сямятычы, сёння з Гайнаўскага павета вучні едуць у Беласток ці Варшаву:

– Ім здаецца, што шырокі свет адкрываецца перад імі. Кіруюцца прагай дарослага жыцця ў недарослым узросце. Выбіраюць горшыя школы, чым нашая, бо яны ў Беластоку. Вялікая частка з іх вяртаецца напрацягу першага, а нават другога класа. Вучні з Гайнаўскага павета, якія вырашылі пайсці ў беластоцкія школы, вяртаюцца да нас у наш беларускі ліцэй.

Такі рэйтынг ліцэяй апублікаваў прэстыжны штомесячнік „Perspektywy”.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя