Ці зменіць візіт беларускай дэлегацыі ў Польшчу стаўленне да польскай меншасці?

Ці зменіць візіт беларускай дэлегацыі ў Польшчу стаўленне да польскай меншасці?


Непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў на Беларусі чакае пазітыўных вынікаў ад візіту беларускай дэлегацыі на чале са старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам у Варшаву.

Хоць папярэднія падобныя візіты такіх вынікаў не далі, таму сябра галоўнай Рады саюза палякаў Анджэй Пачобут ставіцца да візіту скептычна.

– Саюз палякаў хоча лічыць, што гэты візіт палепшыць адносіны з боку беларускіх уладаў да польскай меншасці, што беларускія ўлады адмовяцца ад дыскрымінацыі польскіх дзяцей пры прыёме ў польскія школы. Тут рашэнні ўлады Польшчы прымаюць. І яны лічаць, што нешта гэта прыносіць. Беларускія ўлады лічаць, відавочна, што яны могуць размаўляць з Варшавай з пазіцыі сілы. Тое інтэрв’ю, якое даў перад візітам польскаму прэсаваму агенцтву Мясніковіч, калі яго запыталі пра праблемы навучання польскай мове, то ён сказаў, што гэта няважна, што гэта неістотна. Вось гэта галоўная прычына таго, што адбываецца.

Як чакаецца, візіт дэлегацыі Мясніковіча працягнецца да чацвярга. Акрамя Варшавы, беларусы наведаюць таксама Беласток. На заўтра запланаваны размовы Міхаіла Мясніковіча з польскім калегам Матэвушам Маравецкім, з маршалкам Сената Станіславам Карчэўскім. Запланаваны ўдзел беларускай дэлегацыі ў пасяджэнні польскага Сената.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя