“Я б у пісьменнікі пайшоў, хай мяне навучаць”

“Я б у пісьменнікі пайшоў, хай мяне навучаць”


На XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставе прайшоў круглы стол “Я б у пісьменнікі пайшоў, хай мяне навучаць”.

Ад Школы маладога пісьменніка ў ім узяла ўдзел Людміла Рублеўская.

– Што трэба ад літаратурнай вучобы, што нельга ўчыніць сабе самому? Гэта творчы асяродак. І, безумоўна, калі ў гэтым творчым асяродку прысутнічае разумны сталы пісьменнік, вось гэта самы вялікі бонус, які могуць атрымаць юныя таленты. Вось гэта сапраўды неацэнна.

Круглы стол, прысвечаны навучэнню будучых пісьменнікаў, арганізавалі літаратары Андрэй Жвалеўскі і Яўгення Пастарнак. Гэта адзінае мерапрыемства на кніжнай выставе-кірмашы, у якім Саюз беларускіх пісьменнікаў узяў афіцыйны ўдзел.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя