Алеся Кіркевіча абвінавачваюць у незаконнай супрацы з „Белсатам”

Алеся Кіркевіча абвінавачваюць у незаконнай супрацы з „Белсатам”


Канвеер, які добра працуе. Кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі пра чарговы штраф для журналіста-фрылансера.

Алесь Кіркевіч з Гародні атрымаў пратакол за незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ. У прыватнасьці, яго вінавацяць у тым, што ён запісаў для тэлеканала „Белсат” каментары гарадзенскіх краязнаўцаў, сюжэт выйшаў на „Белсаце” 7 снежня.

Раней Алеся Кіркевіча ўжо прыгаворвалі да буйнога штрафу па аналагічным абвінавачванні. „Тэндэнцыя працягваецца”, – кажа Барыс Гарэцкі:

– Пераслед журналістаў за нібыта працу без акрэдытацыі – гэта канвеер, які запушчаны ўжо даўно, і з кожным годам, з кожным месяцам ён раскручваецца. Гэта зноўку такая спроба ціску там, дзе ўлады не маюць магчымасці кантраляваць. Журналісты супрацоўнічаюць з „Беларускім Радыё Рацыя”, з „Белсатам”. За гэта нельга прыцягнуць да адказнасці, вынесці ім папярэджанне, таму ціснуць на людзей – гэта такая традыцыйная схема ціску.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, летась беларускіх журналістаў штрафавалі больш за 100 разоў на буйныя сумы за супрацоўніцтва з тэлеканалам „Белсат” і „Радыё Рацыя”.

Агульная сума штрафаў у 2018 годзе склала амаль 102 тысячы рублёў. Раней Алеся Кіркевіча ўжо прыгаворвалі да буйнога штрафу па аналагічным абвінавачванні.

Таксама за супрацу з „Белсатам” быў аштрафаваны гарадзенскі журналіст Аляксандр Дзянісаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя