Каляднае набажэнства ў сядзібе БНФ

Каляднае набажэнства ў сядзібе БНФ


У сталічнай сядзібе БНФ адбылося святочнае набажэнства, якое правялі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Гаворыць адзін з прыхаджанаў, мастак Аляксей Марачкін:

– Я далучаюся да віншаванняў, таму што такі святочны дзень. Я хачу выказаць удзячнасць нашым святарам аўтакефальнай царквы, бо гэта яны арганізавалі. Гэта выспачка вольнай Беларусі. І гэта вельмі важна. Мне прыемна, што тут сярод абразоў свеціцца і мой твор – гэта Маці Божая ахвяраў Чарнобыля. Са святам вас усіх!

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква дагэтуль не мае ў Беларусі афіцыйнага статусу. Таму пасля літургіі была зачытаная адозва Руху салідарнасці “Разам” з заклікам да ўладаў не ствараць перашкодаў у яе рэгістрацыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя