Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы сьвяткуе 30-годзьдзе

Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы сьвяткуе 30-годзьдзе


БАС узьнікла ў 1981 годзе, але дзейнасьць арганізацыі была спыненая ўвядзеньнем ваеннага становішча ў Польшчы.

Беларускае аб’яднаньне студэнтаў узьнікла ў 1981 годзе. Тады аднак дзейнасьць арганізацыі была спыненая ўвядзеньнем ваеннага становішча ў Польшчы. Ідэя аднаўленьня дзейнасьці арганізацыі вярнулася ў 1987 годзе падчас Кангрэсу беларускіх студэнтаў у Бельску Падляскім.

25 сакавіка 1988 года была паклікана ініцыятыўная група дзеля рэгістрацыі БАСу. Пасьля шматразовай адмовы з боку ўладаў Беларускае аб’яднаньне студэнтаў усё ж было зарэгістравана 29 лістапада 1988 г.

Юбілей 30-ці годзьдзя рэгістрацыі БАСу будуць сьвяткаваць розныя пакаленьні сябраў гэтай арганізацыі ў бліжэйшую суботу ў Беластоку.

Распавядае Дарыя Вапа зь цяперашаняга БАСу. Размова ў далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё