Прэзентацыя “Таямніц Дуніна-Марцінкевіча” ў Менску

Прэзентацыя “Таямніц Дуніна-Марцінкевіча” ў Менску


Гісторык Зміцер Дрозд прэзентаваў у галерэі TUT.BY кнігу “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”.

Кажа даследчык генеалогіі знакамітых беларускіх родаў Зміцер Юркевіч:

– Я вельмі цешуся, што выйшла такая кніга, якую мне ўдалося глянуць адным вокам літаральна за дзесяць хвілін перад пачаткам прэзентацыі. Я лічу, што гэта фундаментальная рэч, як кажуць: возьмеш у рукі – маеш рэч. Кнігі такога кшталту павінны былі даўным-даўно з’явіцца з прысвячэннем Адаму Міцкевічу, Тадэвушу Рэйтану, Ігнату Дамейку, безумоўна, Дуніну-Марцінкевічу і ўсім іншым зоркам – літаратурным, палітычным.

Паралельна на імпрэзе ў галерэі TUT.BY было прэзентаванае выданне-даследаванне «Ігуменская шляхта ў Сібіры» аўтарства Алены Кароўчанкі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя