Польскія і беларускія гісторыкі сустрэліся ў Беластоку

Польскія і беларускія гісторыкі сустрэліся ў Беластоку


Удзельнікі канфэрэнцыі засяродзіліся на пэрыядзе, калі была абвешчаная незалежнасьць Польшчы і БНР.

Складаныя праблемы ў гісторыі пэрыяду 1917-1921 гг. былі галоўнай тэмай дыскусіі польскіх і беларускіх дасьледчыкаў, якія ўчора сустрэліся ва Ўнівэрсытэце ў Беластоку. У трэцяй канфэрэнцыі з цыклю «Польска-беларускі дыялёг гісторыкаў па цяжкіх пытаньнях» прынялі ўдзел навукоўцы з розных акадэмічных цэнтраў Польшчы і Беларусі.

Адным з арганізатараў сустрэчы, удзельнікі якой засяродзіліся на падзеях, зьвязаных зь вяртаньнем незалежнасьці Польшчы і абвяшчэньнем сувэрэннасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, быў Польскі Інстытут у Менску. Яго дырэктар Цэзары Карпіньскі лічыць, што найбольш складаных праблем у гісторыі прынесла нам ХХ-ае стагодзьдзе, канкрэтныя яго пэрыяды.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Яраслаў Іванюк

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё