Окей, Google, што такое лічбавыя правы? Трэнінгі ў Гомелі і Гродна


Трэнінгі па лічбавых правах ад Human Constanta пройдуць у рэгіёнах: 1 снежня ў Гомелі, а 8 снежня ў Гродна.

 «Жыццё ўсё больш пераходзіць у online. Мы карыстаемся смартфонамі, і дадаткі штосекундна фіксуюць, дзе мы знаходзімся. Нашу пошту чытаюць і аналізуюць маркетынгавыя праграмы. Сацсеткі ведаюць пра нас і нашыя паводзіны больш, чым блізкія. І ўсё гэта адбываецца з нашай згоды», - адзначаюць арганізатары трэнінгаў.

На мерапрыемствах эксперты Human Constanta па лічбавых правах Аляксей Казлюк і Андрэй Сушко раскажуць не толькі пра пагрозы, але і падзеляцца думкамі пра тое, як захаваць свае правы і застацца чалавекам у новай лічбавай рэальнасці.

 «Развіццё тэхналогій ўплывае не толькі на хуткасць нашага жыцця, але і на адносіны паміж людзьмі. Праца ў анлайне, дружба ў сацсетках, электронныя грошы, кіберзлачынствы - усё гэта цяпер часам значна больш рэальней, чым у нашым жыцці па-за Інтэрнэтам», - лічаць эксперты.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу тых, хто звязаны з IT і хоча больш разабрацца, як іх праца змяняе грамадства, а таксама тых, хто нічога не разумее ў тэхналогіях і не можа спакойна спаць, думаючы пра патэнцыйныя кібератакі.

Таксама чакаюць тых, хто звязаны з грамадзянскай супольнасцю, журналістыкай, экалогіяй, бізнэсам, дзяржаўнай службай, або проста жадаючых даведацца нешта новае пра правы чалавека.

Падчас мерапрыемстваў уздымуцца пытанні аб:
    тым, што такое лічбавыя правы чалавека і чаму гэта на самой справе важна;
    балансе свабоды і бяспекі ў Інтэрнэце: блакаваннях, сачэнні, цэнзуры і ананімнасці;
    тым, ці магчымая прыватнасць ў сетцы, і навошта нам ананімнасць, нават калі «мы ж нічога дрэннага не робім»;
    «Лічбавай дзяржаве» - як мы можам кантраляваць урад і ўплываць на яго рашэнні.

Трэнінгі пройдуць
:
    у Гомелі 1 снежня ў Цэнтры Беларускай Мовы - г. Гомель, вул. Працоўная, 7А, паверх 2, кабінет 14. Удзел бясплатнае, неабходна зарэгістравацца.
    у Гродне 8 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця - г. Гродна, вул. Кірава, 3. Удзел бясплатнае, неабходна зарэгістравацца.

ПЦ "Вясна"

Крыніца: ПЦ "Вясна"