Вінцук Вячорка прэзентаваў свае кнігі ў Глыбокім

Вінцук Вячорка прэзентаваў свае кнігі ў Глыбокім


Пра колькасць беларускамоўных глыбачанаў, дэсаветызацыю назваў і трапныя беларускія выслоўі гаварылі ў Глыбокім. Туды завітаў вядомы мовазнаўца Вінцук Вячорка з прэзентацыяй сваіх кніг „Па-беларуску“ і „Не сьмяшыце мае прыназоўнікі“.

Па словах Вінцука Вячоркі, горад Глыбокае яму падабаецца як у плане архітэктуры, стаўлення людзей, так і моўнай свядомасцю жыхароў:

– Рыхтуючыся да спаткання, я збіраў звесткі перапісаў. І чарговы раз пераканаўся, што беларуская мова ў свядомасці глыбачанаў не проста прысутная, але яны гэтую прысутнасць і маніфестуюць. Вельмі высокі працэнт тых, хто нават паводле афіцыйнага перапісу лічыць беларускую мову роднай, гаворыць на ёй і валодае ёй. Падчас сустрэчы мовазнаўца распавёў і пра беларускі слоўнік земляка глыбачанаў – Вацлава Ластоўскага. Ён агучыў прыдуманыя Ластоўскім трапныя беларускія словы, якія ўжо ўвайшлі ў мову і назваў тыя, якія чакаюць свайго прызнання.

Напрыканцы імпрэзы прысутныя атрымалі кнігі і часопісы з аўтографам Вінцука Вячоркі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя