“Grodnae et orbi” – новае выданне з Гародні

“Grodnae et orbi” – новае выданне з Гародні


У межах святкавання Дня святога Губерта ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася прэзентацыя выдання пад назваю “Grodnae et orbi” – гэта зборнік працаў гісторыкаў з Беларусі, Польшы ды іншых краін.

Пра зборнік распавядае яго рэдактар Алесь Радзюк:

– У зборніку прадстаўлены вынікі леташняй канферэнцыі, якая сабрала гісторыкаў Літвы, Польшчы, Украіны, Беларусі. Прадстаўлена урбаністычная тэматыка ў розных яе планах. У тым ліку мілітарная гісторыя. Таксама гарадзенскае жыццё прадстаўлена рэлігійным і эканамічным жыццём.

Для аднаго з аўтараў зборніка Віталя Галубовіча – гэтае выданне з’яўляецца працягам традыцый:

– Зборнік гэты ўяўляе сабой цікавую, магчыма больш арыгінальную кантынуацыю той ідэі, якая пачалася акурат дзесяць год таму. Вось гэтыя ініцыятывы склікаць канферэнцыі, праводзіць абмеркаванні навуковых тэмаў і так далей – гэтая ініцыятыва з’явілася якраз у 2009 годзе. Фактычна гэта юбілейнае выданне.

Гісторыкі ўпэўненыя, што новае выданне стане лагічным працягам папярэдніх падобных праектаў – “Гарадзенскага палімпсесту” і “Гарадзенскага соцыюму”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя