Стартуе бясплатны курс мовы эсперанта

Стартуе бясплатны курс мовы эсперанта


Больш за 20 асобаў запісалася на курсы мовы эсперанта ў Беластоку. Прайшла першая арганізацыйная сустрэча для ахвотных, якія хочуць вывучыць мову Людвіка Заменгофа.

Майстар-класы будуць праходзіць бясплатна. Як падкрэсліваюць арганізатары, курс – гэта не толькі навука мовы, але і светапогляды яе стваральніка і карыстальнікаў.

Кажа старшыня Беластоцкага таварыства эсперантыстаў Пжэмыслаў Вяжбоўскі:

– Гэта ідэя справядлівай камунікацыі, талерантнасці, гэта частка спадчыны Беластока. Запрашаем усіх, Беласток і не толькі, хто хоча вывучаць гэтую міжнародную мову. Курс бясплатны. Будзе 2 групы для пачынаючых. Усіх запрашаем.

Чарговая сустрэча з мовай эсперанта адбудзецца 15 лістапада ў цэнтры Беластоцкага таварыства эсперантыстаў. Першая група студэнтаў пачне заняткі ў 18:00.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя