Гурт „Re1ikt” рыхтуе два новых альбомы

Гурт „Re1ikt” рыхтуе два новых альбомы


Гурт „Re1ikt” вядзе падрыхтоўку да выдання двух новых альбомаў. Першы будзе складацца з акустычных запісаў ужо вядомых песень гурта і павінен з’явіцца яшчэ ў гэтым годзе.

Прэм’ера другога, зусім новага праекта, плануецца ў 2019 годзе. Бубнач Аляксандр Дземідзенка кажа, што ён будзе падсумаваннем шматгадовай працы:

– Ён будзе хітовы з аднаго боку, з іншага боку глыбокі. Гурт „Re1ikt” будзе больш складаны, а з іншага боку больш просты. Слухаць яго будзе больш проста і больш прыемна любому слухачу, не толькі чалавеку, які любіць нейкую задуменную ці вельмі закручаную мудроную музыку.

„Re1ikt” – беларускі гурт, які грае ў стылях арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-метала. У 2016 годзе гурт атрымаў шэраг музычных узнагародаў, у іх ліку „Альбом года” на фестывалі „Даём рады” за свой альбом „Куфар”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя