У рэканструкцыі замка ў Гародні магчымы змены

У рэканструкцыі замка ў Гародні магчымы змены


У рэканструкцыі замка ў Гародні яшчэ магчымы змены.

Кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч упэўнены, што ў спрэчнай рэканструкцыі Старога замка ў Гародні, якая пачалася ў верасні 2018 года, магчымы змены да лепшага:

– Другая-трэцяя чарга яшчэ нават не пачалася распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі. Ёсць шанс паўплываць на гэты працэс, тым больш пэўныя дамоўленасці дасягнуты з аблвыканкамам, з гісторыка-археалагічным музеем. Я і на круглым стале, які адбываўся ў ліпені месяцы, і гэта дакументальна пацверджана, бо ёсць афіцыйная рэзалюцыя круглага стала, гэта пацверджана і на прыватным узроўні.

Антон Астаповіч спадзяецца, што да наступных стадый рэканструкцыі замка будуць дапушчаны адмыслоўцы па рэканструкцыі, такія як Мікола Волкаў, адзін з апанентаў афіцыйнага праекта рэканструкцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя