З-за Віктара Марціновіча Акадэмкніга зачынілася амаль уночы

З-за Віктара Марціновіча Акадэмкніга зачынілася амаль уночы


Адзін з самых запатрабаваных сённяшнім чытачом пісьменнік Віктар Марціновіч правёў у сталічнай кнігарні “Акадэмкніга” аўтограф-сесію свайго апошняга рамана “Ноч”.

– Гэта раман-катастрофа, мабыць, але я спрабаваў трымацца як мага далей ад жанравай літаратуру, мне здаецца, што гэта вельмі глыбокі філасофскі твор, які разважае над асноўнымі праблемамі штодзённасці, і нават тэму Бога краінае. Я спадзяюся, што ён будзе цікавы ўсім чытачам, як тым, хто глядзіць Квенціна Таранціна, як забаўляльнае кіно, так і тым, хто глядзіць Квенціна Таранціна, як сур’ёзнае, інтэлектуальнае кіно.

Агулам наведвальнікаў аўтограф-сесіі сабралося каля пяці соцень. Таму кнігарню, замест таго, каб зачыніць паводле раскладу а восьмай увечары, зачынілі толькі а дзясятай.

Цалкам матэрыял.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя