Мясцовае самакіраваньне зьмяняе Украіну

Мясцовае самакіраваньне зьмяняе Украіну


У 2014 годзе ва Ўкраіне пачалася рэформа сістэмы кіраваньня.

Было прынятае рашэньне аб стварэньні ў краіне сапраўднага самакіраваньня. Пасьля 4 год рэалізацыі - гэта адна з пасьпяховых рэформаў ва Ўкраіне.

З савецкіх часоў краінам рэгіену засталася ў спадчыну цэнтралізаваная сыстэма кіраваньня. Пасьля распаду СССР замест яе ў розных краінах пачалі адбудоўваць мясцовае самакіраваньне як форму адміністрацыі тэрыторыяй. Аднак прыход да улады аўтарытарных лідараў - гэты працэс спыніў.

Так сталася ва Ўкраіне, дзе аўтарытарны прэзыдэнт Януковіч наноў цэнтралізаваў уладу. Пасьля падзеі 2014 года - эўрамайдану ды ўцёкаў Януковіча, паўстала пытаньне, што трэба вяртаць самакіраваньне. Улады пачалі гэты працэс. Пачалося фармаваньне аб’яднаных тэрытарыяльных грамад. Гэта базавы ўзровень самакіраваньня.

Былі прынятыя адпаведныя законы і пачалася рэлізацыя рэформы. На якім этапе цяпер яна знаходзіцца, распавёў Аляксандар Салантай з Інстытуту палітычнай асьветы.

Слухайце размову ў гукавым файле

Юры Ліхтаровіч

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё