45 гадоў таму дэбютавала беларуская паэтка Падляшша Міра Лукша

http://www.radyjo.net/e58f5b81-c00e-473f-9043-a0208f47f782.mp3


За гэтыя гады выйшлі сотні вершаў і апавяданьняў, пабачылі сьвет 17 выданьняў на беларускай і польскай мовах. 

45 таму на літаратурнай старонцы тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» дэбютавала Міра Лукша. За гэтыя гады з-пад пяра беларускай паэткі і журналісткі выйшлі сотні вершаў і апавяданьняў, пабачылі сьвет 17 выданьняў на беларускай і польскай мовах.

Сёлета Міра Лукша за агул творчасьці атрымала літаратурную прэмію мэра Беластока імя Веслава Казанэцкага. Сама паэтка адзначае, што натхненьне і тэматыку для сваіх твораў чэрпае з важных для яе месцаў на Беласточчыне.

Міра Лукша больш за тры дзесяцігодзьдзі супрацоўнічае з тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва», зьяўляецца сябрам беларускага літаратурнага аб'яднаньня ў Польшчы «Белавежа» і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Размова ў далучаным гукавым файле.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё