Дуда - амаль што нацыянальны сымбал

Дуда - амаль што нацыянальны сымбал


У апошнія гады ў Беларусі актыўна адраджаецца зацікаўленьне дудамі.

У апошнія гады ў Беларусі актыўна адраджаецца зацікаўленьне дудамі. І так, дуды дасьледуюць, на дудах іграюць, да іх адносяцца як да нацыянальных сымбаляў. З дудамі працуе таксама беларускі музыкант Віталь Воранаў.

Cваю першую дуду Віталь замовіў у 2016 годзе. Спачатку ён займаўся праз «Скайп» – браў урокі ў дудара Юрася Панкевіча, дасьледчыка дударскай традыцыі з 15-гадовым стажам. Зараз Віталь Воранаў удзельнічае ў розных міжнародных дударскіх конкурсах і фэстывалях.

Мы сустрэліся зь ім у Шчэцінскай філярмоніі, дзе дудар прымаў удзел у музычным конкурсе. Зь Віталем Воранавым размаўляе Анна Пятроўская.

слухайце далучаны гукавы файл

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё