Цэслер і ягоныя працы ў Гародні

Цэслер і ягоныя працы ў Гародні


Знакаміты беларускі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер адкрыў у гарадзенскай галерэі “У майстра” сваю персанальную выставу, на якой прадстаўлены ягоныя працы.

Гэта больш за два дзесяткі плакатаў, кашулькі з дызайнам і іншыя арт-аб’екты. Уладзімір Цэслер падзяліўся з наведнікамі выставы парадай пра сваю працу мастака і дызайнера:

— Мастак, як мне здаецца, толькі думае пра тое, што ён робіць. А тое, што было, да гэтага няма сэнсу вяртацца, што можна звар’яцець, калі думаць пра сябе, што вось там я нешта нарабіў. Тады нічога не зробіш. Таму, толькі тая праца, якая цікавіць сёння, мае сэнс.

Для гарадзенскага мастака Івана Перагінца прыезд Уладзіміра Цэслера з’яўляецца знакавай падзеяй:

— Па-першае такія людзі не так часта прыязджаюць да нас у Гародню. Ужо сама гэта цікава. А другое, што адна справа, паглядзець на тое, што ён робіць, у інтэрнэце, а зусім іншая –жыўцом, ды яшчэ і з ягонымі каментарамі: чаму ён гэта робіць, дзе ён знаходзіць натхненне. Таму я і тут.

Пад час правядзення выставы будзе адбывацца конкурс сярод наведнікаў выставы і прызам конкурсу з’яўляецца знакамітая праца Цэслера “Бычкі ў тамаце”.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя