Вялікая выстава філатэлістаў у Гародні

Вялікая выстава філатэлістаў у Гародні


Гарадзенскі галоўпаштамт стаў месцам правядзення вялікай філатэлістычнай выставы “Гародня — перліна Беларусі”, што прысвечана 890-годдзю Гародні.

Гэта вялікае свята збіральнікаў паштовых марак каментуе кіраўнік гарадзенскай абласной структуры Беларускага Саюзу філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:

— У выставе прымае ўдзел Менск, Гародня, Беласток, Гарадзенскі раён, Мастоўскі раён, але найбольш — сама Гародня. На выставе прадстаўлена 30 экспанатаў. У ганаровай класе — два, у пазаканкурсовай — 4, і астатнія —конкурсныя, у тым ліку 9 моладзевых экспанатаў. У моладзі найлепшы экспанат пайшоў у Берасце.

Для кіраўніка берасцейскіх філатэлістаў Віктара Копаця выстава дазваляе пазнаць ўвесь свет паштовай маркі:

— Тут ідзе падвядзенне вынікаў нашай дзейнасці, дзе выстаўлены вельмі цікавыя рэчы, якія даюць уяўленне пра тое, наколькі шматбаковы свет маркі, наколькі шмат можна паказаць менавіта з дапамогай паштовых марак. Любую тэму.

Цягам бліжэйшых дзесяці год на выставе штодня магчыма будзе у выглядзе экскурсіі паслухаць прадстаўнікоў Беларускага Саюза філатэлістаў, якія падрабязна распавядуць чым цікавы той, ці іншы экспанат.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя