«Выклік і непадпарадкаванне»

«Выклік і непадпарадкаванне»


Больш за 50 чалавек сабраліся ў Полацку ў Карціннай галерэі на лекцыю мастака-канцэптуаліста Руслана Вашкевіча і мастацтвазнаўцы Аліны Саўчанкі.

Лекцыя называлася «Выклік і непадпарадкаванне» і вучыла рабіць мастацкія «бомбы». Пасля Полацка Вашкевіч і Саўчанка наведаюць з лекцыяй Гомель, Гародню, Магілёў, Віцебск і Берасце.

Пра мэту гэтых сустрэчаў гаворыць Руслан Вашкевіч:

— У апошні час з’явілася даволі шмат праектаў, якія з незразуменнем альбо крытычна ўспрымаюцца нават мастацкім асяроддзем, нашай грамадой, тусоўкай. І гэты прамы кантакт, гэтае ручное кіраванне, у тым ліку сваімі думкамі ці сваімі матывацыямі, вельмі карысна структуруе і кантакт з гледачамі, і ўласнае дарослае абгрунтаванне таго, што робіш. Лекцыя доўжылася тры гадзіны. Пасля чаго яшчэ паўгадзіны Руслан Вашкевіч і Аліна Саўчанка адказвалі на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя