Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні БСДП Грамада

Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады старшыні БСДП Грамада


П. Усаў: Фактычна, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада існавала за кошт аўтарытэту Станіслава Шушкевіча.

9 верасьня ў Менску прайшоў VII зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Старшыня партыі Станіслаў Шушкевіч раней абвясьціў, што пакідае пасаду. Але зьезд прыняў рашэньне, што без старшыні, які трапіў у шпіталь, новага лідара выбіраць некарэктна. Паведамляецца, што месца Шушкевіча мог бы заняць 33-гадовы Сяргей Чарачэнь.

П. Усаў
: Фактычна, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада існавала за кошт аўтарытэту Станіслава Шушкевіча. Ніякага рэальнага ўплыву яна не аказвала на дзейнасьць і канфігурацыю беларускіх апазыцыйных структур, на палітычныя працэсы ў Беларусі. Гэта была партыя прывід, як і большасьць апазыцыйных партый у Беларусі. Гэта некалькі дзясяткаў чалавек, зачыненых у палітычным гета, якія не ў стане рэалізоўваць праграмныя палажэньні ці актывізаваць сваю дзейнасьць.

Канешне, гэта таксама зьвязана з тым, што беларускія ўлады не даюць такіх магчымасьцяў, але з большага гэта сьведчыць пра недахоп кваліфікаваных кадраў унутры апазыцыі. Варта прыгадаць, што сёньня фармальна існуюць дзьве сацыял-дэмакратычныя партыі. На чале адной стаіць Ігар Барысаў, другой – Шушкевіч. Дадаткова, Мікалай Статкевіч хоча рэанімаваць БСДП Народная грамада. Усе гэтыя падзелы сьведчаць пра няўстойлівы характар беларускай апазыцыі.

У далучаным гукавым файле слухайце таксама камэнтар да ініцыятывы Сяргея Румаса перафарматаваць урад, адзначыўшы, што міністраў у Беларусі зашмат.

Слухайце далучаны гукавы файл.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё