HDIM 2018: альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

HDIM 2018: альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі


Пры ацэнцы падыходаў улады да затрыманняў і арыштаў нельга зыходзіць выключна з лічбаў.

Акрамя таго, часта беларускія ўлады падыходзяць па-рознаму да аднолькавых сітуацый, і вызначыць логіку проста немагчыма. Часта іх стаўленне залежыць ад бягучай палітычнай сітуацыі ў дзяржаве. Такую ацэнку падзеям падчас варшаўскай прэзентацыі альтэрнатыўнага дакладу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі дае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч:

– Зараз колькасць арыштаў меньшая, чым, напрыклад, увесну 2017 года. Але трэба ўзгадаць, што было ўвесну 2017 года. Тады былі масавыя выступы грамадзянаў супраць дэкрэту “аб дармаедах”. Улады расцэньвалі гэтую сітуацыю, якая можа дэстабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, і таму яны імгненна змянілі мяккія практыкі на практыкі жорсткія – прэвентыўныя затрыманні і затрыманні ўдзельнікаў сходаў, і крымінальны пераслед.

Валянцін Стэфановіч прапануе дзяржаве ўнесці змены ў заканадаўства пра пікетаванне, а таксама па іншых пунктах, якія даўно патрабуюць большай празрыстасці, і прывядзення ў адпаведнасць з нормамі права ў іншых дзяржавах.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота Вольгі Саламатавай

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя