Творчая сустрэча з рэжысёрам Віктарам Корзунам

Творчая сустрэча з рэжысёрам Віктарам Корзунам


У Полацку адбыўся паказ новага дакументальнага фільма Віктара Корзуна «Паралелі. Такое рознае падабенства».

Асноўны матэрыял для гэтай стужкі быў зняты яшчэ ў 2011 годзе, але толькі сёлета рэжысёр пабачыў у гэтых гісторыях шматлікія паралелі і перагукванні. У выніку нарадзіўся фільм.

Расказвае Віктар Корзун:

– Толькі сёлета атрымалася зрабіць фільм. Да таго ж была нагода – усе гэтыя міфы пра 100-годдзе рэвалюцыі, так званай, Савецкі Саюз прыгожы і вясёлы. І трэба ж было неяк гэты штучны пыл кампенсаваць праўдай. Правесці нейкую пасільную дэзінфекцыю. І тут кадры хронікі спалучыліся. Так і выйшла.

У фільме гучаць кароткія гісторыі жанчын-палітвязняў – сябра Саюза Беларускіх Патрыётаў Марыі Бялевіч (Бабіч) і дзяўчыны Аляксандры, якая трапіла за краты пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе. Пасля паказу і абмеркавання дакументальнай стужкі адбыўся міні-канцэрт прадусара фільму і вядомай спявачкі Касі Камоцкай.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя