Унікальная фотавыстава ў Гародні

Унікальная фотавыстава ў Гародні


Цэнтр гарадскога жыцця Гародні стаў месцам правядзення ўнікальнай фотавыставы, якая мае назву “Выклік дахаты”. Гэту экспазіцыю 12-ці фотамайстроў з Ізраіля прывёз у Гародню знакаміты беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч.

Пра адметнаць выставы кажа Андрэй Лянкевіч:

– Вельмі добры прыклад супрацы калектыву, калі 12 фатографаў робяць праект на адну тэму. Атрымоўваецца, што ў межах праекту ўсе рэалізуюць свае задумкі. Паказваюць як па-рознаму можна паглядзець на адну і тую ж з’яву. Можна пабачыць, як мне падаецца, большасць сучасных візуальных моваў, якія ёсць: ад лічбавага калажа да сапраўднага калажа, да класічнай чорна-белай фатаграфіі, да выкарыстання снайперскіх прыцэлаў начнога бачання, да збірання аб’ектаў , як тут са шкарпэткамі.

На думку кіраўніка Цэнтра гарадскога жыцця Паўла Мажэйкі, гэта выстава як даніна памяці.

– Гісторыя будынка на Кірава, 3 вельмі цікавая. У канцы 19-га стагоддзя адбыўся пажар. І першым уладальнікам пасля пажару быў Хаім Беластоцкі. Мы палічылі, што будзе такім добрым жэстам з нашага боку першую выставу зрабіць менавіта габрэйскіх фотамастакоў. Гэта наш такі ўнёсак у гісторыю ці спроба злучыць пакаленні.


Выстава будзе працаваць у Цэнтры гарадскога жыцця штодня да 30 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя