Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна чарговы раз пакарана штрафам

Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна чарговы раз пакарана штрафам


Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна чарговы раз пакарана штрафам у 40 базавых велічынь за працу без акрэдытацыі на Беларускае Радыё Рацыя.

Для вынясення такога рашэння суддзі Баранавіцкага суда Юльяне Шчэрбе хапіла міліцэйскіх пратаколаў, адзін з якіх быў фальсіфікаваны, і такіх вось паказанняў сведак:

— Я адмаўляюся ад паказанняў, бо ўсё гэта фальш. Гэта не суд а судзілішча.

— Вы казалі пра мікрафон, які трымала Тамара Васільеўна?

— На дадзены момант я не памятаю. — Добра. Дзе Тамара Васільеўна выкарыстоўвала мікрафон пры гэтай экскурсіі?

— Яна не хадзіла са мной побач і можа яна стаяла сярод удзельнікаў экскурсіі. Я ж не мог сузіраць сорак чалавек адначасова.

— Тамара Васільеўна сказала, што яна карэспандэнт, толькі я не запомніў, які карэспандэнт.

Прысутныя на судзе лічаць судовы працэс заказным і дрэнна пастаўленым мерапрыемствам:

— Я прасіў: зачытайце вы хаця б артыкул, і ўсім стане зразумела, што спадарыня Шчапёткіна невінаватая. Не, суддзя адразу збегла.

— Фальсіфікавана. Было асабліва брыдка прысутнічаць. За жнівень месяц на Тамару Шчапёткіну складзена 5 пратаколаў. Агулам журналістка пакарана штрафам у 95 базавых велічынь, што складае больш за тысячу долараў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя