Што чакае ў новым навучальным годзе беларускія школы ў Польшчы

Што чакае ў новым навучальным годзе беларускія школы ў Польшчы


Перад імі важная задача – падрыхтоўка да зьменаў, якія ўводзіць рэформа адукацыйнай сыстэмы.

Тры першыя клясы і звыш 70-ці новых вучняў – так пачаўся новы навучальны год у ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім імя Браніслава Тарашкевіча. Гэта з аднаго боку будзе звычайны год напружанай працы, якая павінна прыносіць добрыя вынікі, але з іншага, перад ліцэям, адміністрацыяй і настаўнікамі вялікі выклік – падрыхтоўка да зьменаў, якія ўводзіць рэформа адукацыйнай сыстэмы ў Польшчы.

Вашай увазе інтэрвію з дырэктарам школы ў Бельску Падляскім Андрэем Сьцяпанюком.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Яраслаў Іванюк

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё