Будынак Бельскага дому культуры будзе адрамантаваны

Будынак Бельскага дому культуры будзе адрамантаваны


Рамонт зьменіць ня толькі яго выгляд, але таксама й функцыянальнасьць самой установы.

Пасьля 60-ці гадоў існаваньня будынак Бельскага дому культуры, у якім праходзіла мноства беларускіх імпрэзаў, пройдзе грунтоўны рамонт, які рашучым чынам зьменіць ня толькі яго выгляд, але таксама й функцыянальнасьць самой установы.

У панядзелак будзе падпісаная дамова з будаўнічай фірмай, якая зоймецца рамонтнымі працамі. Новым будынкам жыхары Бельска Падляскага будуць карыстацца праз 15 месяцаў. На гэты час Бельскі дом культуры перанёсься ў будынак, у якім раней была школа.

"Вядома ж, гэта мае свае плюсы, але й мінусы", – гаворыць дырэктарка Альжбета Фёнік і дадае, што ўсе імпрэзы адбудуцца згодна з плянам.

Размова - у далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё