Барбара Гаральчук: На "простай мове" можна ўсё сказаць

Барбара Гаральчук: На "простай мове" можна ўсё сказаць


Пра патрэбу абараняць гэтую мову ад зьнікненьня расказвае беларуская пісьменьніца Падляшша.

Барбара Гаральчук (Barbara Goralczuk), пісьменьніца і паэтэса намагаецца зьберагчы мову роднай вёскі Мокрэ, што недалёка ад Бельска Падляскага. Паэтэса піша вешы на гэтай мове. Гэта мясцовы дыялект, „простая мова”, гаворка „па- своёму”.

Напісала таксама раманы на польскай мове пра гісторыю роднай вёскі, сваіх дзядоў і іх суседзяў - "Nadzieja aż po horyzot" пра бежанства ў Расею перад Першай сусьветнай вайной, і ў рамане "Мёд" ("Miód") пра адраджэньня жыцьця ў вёсцы пасьля вяртаньня з "савецкага раю".

Пра патрэбу абароны простай мовы ад зьнікненьня, а таксама пра ўрокі беларускай мовы ў школах на Падляшшы з Барбарай Гаральчук гутарыць Яланта Сьмялоўская.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё