У Студзіводах дзеці правялі „Лета з традыцыяй”

У Студзіводах дзеці правялі „Лета з традыцыяй”


Ткацтва, маляванне, саломапляценне, народныя песні і танцы, традыцыйныя дзіцячыя гульні – гэтаму вучыліся больш за 30 дзетак у час беларускіх этнаграфічных майстар-класаў.

Таксама праводзіліся экскурсіі. „Некаторыя дзеткі прыходзяць на нашыя майстар-класы ўжо некалькі гадоў”, – кажа дырэктар Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:

– Калі прыходзяць 5-ы раз, значць з уласнай волі, ім тут цікава. Некаторыя чакаюць, што зноў сюды вернуцца на вакацыі. Цешыць, што ёсць асобы здалёк, напрыклад, Эленка з Вроцлава з братам Пецяй прыязджаюць. У іх тут дзядуля з бабуляй у Бельску, хочуць тут быць.

Майстар-класы вядуцца на беларускай мове. Апрача народных майстроў з Падляшша заняткі таксама праводзяць майстры з Беларусі – з Кобрыня і Дзятлавіч. Сёння апошні дзень юбілейных 15 беларускіх этнаграфічных майстaр-класаў „Лета з традыцыяй” завершыць выстава мастацкіх прац, аўтарамі якіх з’яўляюцца ўдзельнікі мерапрыемства.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя