Ёсць грошы на культурныя праекты ў малых мясцовасцях Падляшша

Ёсць грошы на культурныя праекты ў малых мясцовасцях Падляшша


Графіці, коміксы, фільмы з народнай музыкай, гістарычныя шпацыры ды турыстычныя даведнікі. Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку прызначыў грошы на культурныя праекты ў малых мясцовасцях Падляшша.

Гэтыя дзеянні накіраваны на дзяцей і моладзь. 20 праектаў звязаны са 100-годдзем незалежнасці Польшчы, а 17 – гэта праекты з праграмы “Падляшскі памост культуры”.

У яе межах дзеці з Чаромхі выканаюць графіці накшталт народнага арнаменту, кажа дырэктар мясцовага асяродка культуры Барбара Кузуб-Самасюк.

– Будзем рабіць розныя экскурсіі па нашай гміне. Таксама будзем рабіць друк з элементамі народнай культуры на торбах, кашульках. Зробім графіці на старых вагонах, што стаяць ля нашага дома культуры.

“Падляшскі памост культуры” – гэта трохгадовая праграма Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку. На ўсе мерапрыемствы ў межах “Памосту” асяродак атрымаў 820 тысяч злотых з Нацыянальнага цэнтра культуры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота wrotapodlasia.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя